Мой родны кут, як ты мне мілы!.. Забыць
цябе не маю сілы! Не раз, утомлены дарогай, жыццём вясны мае убогай, к табе я ў думках залятаю i там душою спачываю. О, як бы я хацеў
спачатку, жыцця дарогу па парадку, прайсці яшчэ раз, азірнуцца, сабраць з дарог каменні тыя, што губяць сілы маладыя...
Вось як цяпер, перада мною
Ўстае куточак той прыгожа,
Крынічкі вузенькая ложа
І елка ў пары з хваіною,
Абняўшысь цесна над вадою,
Як маладыя ў час кахання,
Ў апошні вечар расставання...
І бачу лес я каля хаты,
Дзе колісь весела дзяўчаты
Спявалі песні дружным хорам,
З работ ідучы позна борам.
Нясліся зыкі песень здольных,
Ў лясах раз-пораз адбівалісь,
І ім узгоркі адклікалісь,
І радасць біла ў песнях вольных...
А хвоі, елкі векавыя, пад зыкі песень маладыя, маўчком стаялі ў нейкай думе, i ў іх Ціхусенечкім шуме няслось вячэрняе маленне угару, святое аддаленне...
Якуб Колас. Урывак з паэмы "Новая зямля".
Адрес:
Деревня Коревичи
Гродненская область
Республика Беларусь
Контактный телефон:
+375 29 8829545